- 0,5 кг паляндвіцы рыбы,
-2 цыбуліны,
-100 г сала,
-2 сталовыя лыжкі алею,
-1-2 сталовыя лыжкі 3%-вага воцату,
-ці 1/2 шклянкі разведзенай цытрынавай кіслаты (1-2 дробкі),
-ці сок 1/2 цытрыны,
-соль,
-спецыі - па густу.
Рыбу раскрыжоўваюць на паляндвіцу са скурай без костак, наразаюць
кубікамі масай 30-40 г і марынуюць іх на працягу 1-2 гадзін, дадаўшы
воцат ці цытрынавую кіслату, соль, перац і нарэзаную кольцамі
рэпчатую цыбулю. Шпік наразаюць тонкімі лустачкамі. На шпажкі,
чаргуючы, нанізваюць кавалачкі рыбы, сала і кружочкі цыбулі і
абсмажваюць на патэльні, паварочваючы шпажкі, на працягу 15-20
хвілін. Абсмажаны шашлык ставяць у духоўку і дасмажваюць да
гатовасці. Да шашлыка падаюць таматавы соус.
|