-рыба (паляндвіца) – 500 г
-цыбуля рэпчатая - 2
-шпік – 100 г
-алей - 2 ст. л.
-3%-вы воцат - 1-2 ст. л.
-соль
-спецыі - па густу.
Рыбу раскрыжоўваюць на паляндвіцу са скурай без костак, наразаюць
кубікамі масай 30-40 г і марынуюць іх на працягу 1 -2 гадзін, дадаўшы
воцат ці цытрынавую кіслату, соль, перац і нарэзаную кольцамі
рэпчатую цыбулю. Шпік наразаюць тонкімі лустачкамі. На шпажкі,
чаргуючы, нанізваюць кавалачкі рыбы, сала і кружочкі цыбулі і
абсмажваюць на патэльні, паварочваючы шпажкі, на працягу 15-20
хвілін. Абсмажаны шашлык ставяць у духоўку і дасмажваюць да
гатовасці. Да шашлыка падаюць таматавы соус.
|