-асятрына - 1 кг
-цыбуля - 3-4 шт.
-цытрына - 1 шт.
-зеляніна- па густу
-соль - па густу
-перац молаты - па густу
Асятрыну апрацаваць, прамыць і нарэзаць кавалкамі па 30-40 г.
Пасыпаць рыбу соллю, перцам, дадаць здробненую цыбулю, тонка
нарэзаную цытрыну і паставіць на 40 хвілін на холад для марынавання.
Атрэсці рыбу ад марынаду, нанізаць на шампуры і абсмажыць на
вуглях. Пры падачы гарніраваць шашлык кольцамі цыбулі, галінкамі
зеляніны, долькамі цытрыны.
|