-рыба разробленая - 1 кг
-памідоры не вельмі спелыя - 4 кг
-цыбуля - 2 галоўкі
-перац зялёны - 4 шт.
-алей аліўкавы - па густу
-маяран- па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
-спецыі праванскія - па густу
Парэжце тушкі рыбы на кубікі шырынёй прыкладна 2,5 см. Разрэжце
кожны памідор на 8 частак. Пасечыце цыбулю. Разрэжце перцы,
выдаліце насенне і парэжце перцы на квадрацікі шырынёй 2 - 3 см.
Нанізвайце шашлыкі на шампуры ў наступным парадку: перац, памідор,
цыбуля, рыба, перац, памідор і г. д. Пакладзіце шампуры на бляху,
апырскайце аліўкавым алеем і пасыпце невялікай колькасцю праванскіх
спецый. Дадайце соль, перац і маяран. Пастаўце ў духоўку на 10 см
ніжэй грылю. Рэгулярна паварочвайце, паліваючы і ўтварыўшымся
сокам.
|