
-паляндвіцы рыбы - 600 г
-яблыкі - 300 г
-алей - 3 ст. лыжкі
-сок цытрынавы - 1 г. лыжка
-віно сухое - 2 ст. лыжкі
-зеляніна - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
Невялікія кавалкі рыбнай паляндвіцы замарынаваць на 30-40 хвілін у
эмаляваным посудзе. Для марынаду змяшаць віно, алей, сечаную
зеляніну, сок цытрыны, соль, перац. Яблыкі ачысціць ад насення і
скуры і злёгку запекчы ў духоўцы (не больш за 1-2 хвіліны). Паляндвіцу
нанізаць на шпажкі ці шампуры, перамяжоўваючы кавалкі рыбы і яблыкі.
Абсмажыць у духоўцы. Падаваць шашлык, упрыгожыўшы зелянінай і
гароднінай. Можна прапанаваць соус тартар. Рыхтаваць яго так:
салёныя агуркі ачысціць ад насення і скуры, нарэзаць дробнымі
кубікамі, а затым, зліўшы расол, змяшаць з маянэзам. Можна дадаць
у соус трохі цытрынавага соку і сечаную зеляніну кропу.

|