-сёмга, паляндвіцы - 18 кавалачкаў
-пячонка птушкі - 12 кавалачкаў
-цыбуля-шалот - 2 галоўкі
-смятана - 250 мл
-віно белае сухое - 0.5 бутэлькі
На працягу 3 - 4 хвілін абсмажце пячонку у аліўкавым алеі. На 6
шампураў наніжыце, чаргуючы, 3 кавалачка свежай сёмгі і два
кавалачка пячонкі. Раскладзіце шампуры на блясе так, каб паміж
імі заставалася прастора. Пасаліце і паперчыце. У маленькім
рондальчыку на моцным агні выпарыце палову віна, пракіпяціце яго
разам з пасечанай цыбуляй-шалотай, затым дадайце туды смятану
і кіпеціце яшчэ 5 хвілін. Выліце гэты соус на шашлыкі і змясціце бляху
на 10 хвілін у духоўку, разагрэтую да 150° С. Зніміце з бляхі шашлыкі,
адкладзіце іх у цёплае месца, а сок, у якім яны рыхтаваліся, выпарыце
да кансістэнцыі соусу. Перад падачай на стол паліце шашлыкі гэтым
соусам.
|