
-600 г паляндвіцы зубаткі,
- 50 г алею,
-50 г сала,
-20 г гарчыцы,
- 1 цытрына,
-1 цыбуліна,
-зеляніна,
-молаты чорны перац,
-соль.
Нарэзаць рыбу кавалачкамі для шашлыка, апырскаць сокам цытрыны,
падсаліць, дадаць зеляніну сечаную і гарчыцу, перамяшаць. Небуйна
нарэзаць сала, цыбулю - кольцамі. Нанізаць рыбу на шампуры па чарзе
з салам і цыбуляй, пасыпаць шашлык перцам і соллю, апырскаць
алеем, смажыць над вуглямі, перыядычна паварочваючы, да гатовасці.

|