
-рыба - 1 кг
-вэнджаніна - 400 г
-грыбы свежыя - 300 г
-сыр - 200 г
-масла сметанкавае - 200 г
-цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-памідоры 3-4 шт.
-перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу
Філе рыбы нарэзаць кубікамі, апырскаць цытрынавым сокам, пасаліць,
паперчыць і загарнуць у тонкія кавалачкі грудзінкі. Надзець на шпажкі
упярэмежку грыбы, рыбу ў грудзінцы, кружкі цыбулі, кавалачкі сыра і
кавалачкі памідора. Шашлыкі вышмараваць маслам сметанкавым ці
алеем, скласці на ліст ці патэльню, засмажыць у гарачай духоўцы.
Падаць гарачымі з салатай са свежай капусты.

|