-гароднінны булён (гарачы) - 200 мл
-зіра (молатая) - 1 г.л.
-мята (дробна парэзаная) - 1 пучок
-кускус – 100 г
-харыса - 2 ст.л.
-тунец (стэйкі) - 2 кавалка
-сок цытрыны - ад 2 шт.
-цытрына (долькамі) - 1 шт.
Абкачаць тунец у харысе і 1 ст. л. цытрынавага соку і пакінуць на
10 хвілін. Заліць кускус булёнам. Накрыць вечкам і пакінуць на 5
хвілін. Затым разрыхліць відэльцам. Надзець кавалкі тунца на
шампуры (калі драўляныя, замачыце іх у вадзе на 30 хвілін).
Падсмажваць над грылем па хвіліне з кожнага боку. Змяшаць
пакінуты цытрынавы сок з мятай і кускусам. Падаваць з
шашлыкамі з тунца і долькамі цытрыны.
|