
-папрыка (молатая) - 1 г.л.
-бекон (нетлусты сыравэнджаны) - 250 г
-кетчуп (невостры) – 100 г
-заправа - 1 ст.л.
-шампіньёны (дробныя) – 200 г
-цукіні – 150 г
-судак (паляндвіца) – 250 г
-яблыка (зялёнае) - па густу
-чэры (памідоры) - па густу
-базілік - 1 пучок
-кроп - 1 пучок
-салата лоло-роса - 1 шт.
- алей аліўкавы - 2 ст.л.
-агурок - 1 шт.
-цытрына - 1 шт.
Філе судака нарэзаць на 4 доўгія палоскі, злёгку адбіць, пасыпаць
араматызаванай заправай. Акуратна паскладаць на доўгія палоскі
бекону і згарнуць 4 рулеціка. Цукіні нарэзаць кружочкамі. У
шампіньёнаў адрэзаць ножкі, пакінуўшы капялюшыкі. Цукіні,
шампіньёны, памідоры чэры апырскаць алеем і пасыпаць прыправай
да грылю. Па чарзе нанізаць на бамбукавыя шпажкі памідоры,
шампіньёны, цукіні і рулецікі з судака. Апырскаць алеем, прысыпаць
прыправай да грылю і паскладаць на патэльню ці бляху. Рыхтаваць
у духоўцы пры тэмпературы 180 С 12-15 хвілін. Для соусу нацерці
ў кетчуп вычышчаныя яблык і свежы агурок, дадаць араматызаваную
прыправу і старанна перамяшаць. Пакласці на талерку, упрыгожыць
цытрынай, салатай і зелянінай, пасыпаць молатай папрыкай.
Соус можна падаць асобна.

|