-300 г рыбы 2-3 відаў,
-150 г салёных агуркоў,
-100 г морквы,
-100 г рэпы,
-30 г салёных грыбоў,
-1/2 кораня пятрушкі,
-2 лаўровых ліста,
-2 ст. лыжкі алею,
-соль,
-перац.
Рыбу розных відаў разабраць на паляндвіцу без костак і нарэзаць кавалкамі. Салёныя агуркі ачысціць ад скуркі і насення і нарэзаць кавалачкамі. Ачысціць і нарэзаць кубікамі моркву, рэпу і карані пятрушкі. Салёныя грыбы адціснуць ад расола і дробна пасекчы. У гліняны збанок пакласці пласт падрыхтаванай гародніны і грыбоў, перац, лаўровы ліст, затым пласт рыбы, ізноў пласт гародніны, пласт рыбы і г. д. Затым заліць усё вадой, дадаць раслінны алей і тушыць да гатовасці.
|