(на 4 порцыі)
-1 кг трэскі
- 1-2 кубка малака
- 1 кг бульбы
- 4 яйкі
- 4 цыбуліны
- 1 кубак (200 г) аліўкавага алею
- дробка солі
- дробка чорнага перцу
- 1 ст. л. сметанкавага масла
- 10 зялёных аліў
- 1 ст. л. насечанай зеляніны пятрушкі
Трэску замочым у вадзе гадзін на 12, пасля чаго зальём яе кіпячай
вадой і на працягу 15 хвілін дамо ёй дайсці. Потым знімем з яе скуру,
вымем косткі і нарэжам кавалачкамі. Сагрэем малако, зальём рыбу
і ў зачыненым посудзе пакінем у гарачым малацэ хвілін на 60. Бульбу
сварым, ачысцім і нарэжам. Яйка сварым укрутую. Цыбулю ачысцім
і нарэжам кружочкамі. Духоўку разагрэем да 240 градусаў. У
вогнетрывалым посудзе разагрэем аліўкавы алей і пасмажым на
ім цыбулю да празрыстасці. Па-над цыбуляй пакладзём пластамі
нарэзаную бульбу і трэску. Кожны пласт бульбы трохі пасолім і
паперчым. Верхнім павінен быць пласт бульбы, які пальём 1-2 ст. л.
малака з-пад трэскі і растопленым сметанкавым маслам. Запячэм у
духоўцы на працягу хвілін 20. Яйка ачысцім і разрэжам на восем
частак. Алівы пакрышым. Упрыгожым трэску кавалачкамі аліў,
зелянінай пятрушкі і долькамі яйкаў.
|