-рыба – 750 г,
-морква - 1 шт.,
-пятрушка - 1 шт.,
-салера - 1 шт.,
-цыбуля - 1 шт.,
-лаўровы ліст,
-перац гарошкам,
-масла - 1,5 ст. л.,
-яйкі – 2 шт.
Моркву, пятрушку, салеру, рэпчатую цыбулю ачысціць, нарэзаць
і адварыць у вадзе, дадаўшы соль, духмяны перац, лаўровы ліст.
Падрыхтаваную трэску нарэзаць парцыённымі кавалкамі, заліць
гарачым адварам (з такім разлікам, каб вадкасць толькі прычыніла
рыбу), паставіць на агонь, хутка давесці да кіпення, зняць пену,
значна паменшыць нагрэў і варыць на слабым агні пры ледзь
прыкметным кіпенні 15-20 хвілін. Яйкі сварыць укрутую, астудзіць,
ачысціць ад шкарлупіны і пасячы. Гатовую рыбу асцярожна,
імкнучыся не падушыць кавалкаў, выкласці на талерку, пасыпаць
сечанымі яйкамі і зелянінай пятрушкі, паліць растопленым
сметанкавым маслам. На гарнір падаць адвараную бульбу.
|