(на 4 порцыі)
- трэска - 1,2-1,5 кг
- 1 шт. морквы,
-1 шт. цыбулі рэпчатай,
- 1 шт. пятрушкі (карняплод)
- бульба адвараная для гарніру - 500-600 г
- масла сметанкавае - 2-3 ст. л.
- хрэн цёрты - 200 г
- зеляніна,
- перац,
- соль,
- лаўровы ліст - па густу
Рыбу чысцяць ад лускі, выдаляюць галаву, плаўнікі, трыбушаць,
прамываюць і рэжуць на кавалкі, скуру ў 2-3 месцах надразаюць.
Кавалкі рыбы ўкладваюць у посуд скурай угару, заліваюць гарачай
вадой, дадаюць цыбулю, моркву, пятрушку, лаўровы ліст, перац, соль.
Як толькі вада закіпіць, выдаляюць пену і вараць рыбу пры слабым
кіпенні 5-7 хвілін. Рыбу вымаюць з булёна, кладуць на талерку,
укладваюць адвараную бульбу і зеляніну, паліваюць растопленым
маслам. Асобна падаюць цёрты хрэн. Можна ўпрыгожыць страву
крэветкамі, адваранымі ракамі.
|