- 500 г паляндвіцы трэскі
- 8 цэлых свежых памідораў
- 1 свежы агурок
- 2 звараных укрутую яйка
- 150 г свежых грыбоў (лепш белых ці шампіньёнаў)
- 1 цытрына
- 1/2 кубка маянэза
- соль
- свежазмелены перац - па густу
Трэску адварыць, астудзіць і парэзаць дробнымі кубікамі. Такімі ж
кубікамі нарэзаць агуркі і папярэдне адвараныя грыбы. Дробна
пасекчы яйкі. У свежых памідораў зрэзаць верхавіны і выняць
асяродкі. Асяродкі памідораў без зерняў і соку таксама дробна
нарэзаць і змяшаць з траской, грыбамі, агуркамі і яйкамі, пасаліць
і паперчыць па густу. Выдушыць у кожны памідор трохі цытрынавага
соку і заліць маянэзам. Зверху на кожны памідор можна пакласці
па адваранай крэветцы. Вытрымаць 4-6 гадзін, каб грыбы
прапіталіся сокам. Падаваць у халодным выглядзе.
|