-трэска - 1 шт. (700-1000 г)
-арэхі - 200 г
- разынкі - 50 г
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- алей
- цытрына
-соль,
-перац - па густу
У рыбы адрэзаць галаву, скрозь атрыманую адтуліну рыбу вытрыбушыць, добранька прамыць, пасаліць, паперчыць і апырскаць цытрынавым сокам. Рэпчатую цыбулю нарэзаць кубікамі, абсмажыць у алеі да залацістага колеру. Арэхі здрабніць ці памалоць, дадаць да цыбулі, пакласці разынкі, усё апырскаць сокам цытрыны, перамяшаць. Гэтай масай напоўніць брушка рыбы. Абвязаць яго ніткай і абсмажыць у духавай шафе ў алеі да гатовасці.
|