-90 г рыбы,
-80 г кнельнай масы,
-30 г грыбоў,
-2 шт. ракавых шыек,
-150 г гарніру,
-75 г соуса
Філе рыбы без скуры і костак нарэзаць стужкамі шырынёй 3-4 см і даўжынёй 20-25 см. Кожную стужку вышмараваць сырой рыбнай масай ці выпусціць яе з папяровай трубачкі. Стужку згарнуць у рулон. Падрыхтаваную рыбу пакласці ў сатэйнік, зачыніць прамасленай паперай, наліць трохі булёна і прыпусціць у смажыльнай шафе. Перад падачай на рыбу пакласці грыбы, ракавыя шыйкі, а ўзбоч рыбы-адвараную бульбу. Паліць белым соусам з ракавым маслам ці соусам з каперсаў. Гэтак жа можна прыгатаваць судака.
|