(на 4 порцыі)
- 800 г паляндвіцы трэскі
- 4 тыгровыя крэветкі
- 600 г замарожанага гарошку
- 4 высушаных на сонцы памідора
- 4 памідора чэры
- 2 ст. л. аліўкавага алею
- пёры зялёнай цыбулі
- 0,5 цытрыны
- соль,
- чорны молаты перац
для соусу:
- 100 г цыбулі-шалот
- 2 зубчыка часныку
- невялікі кавалачак імбіра
- 100 мл белага сухога віна
- 100 мл рыбнага булёна
- 100 мл слівак 30%
- 4 высушаных на сонцы памідора
- 1 ст. л. аліўкавага алею
Спачатку прыгатаваць соус. Шалот, часнык і імбір ачысціць, дробна
нарэзаць, абсмажыць на аліўкавым алеі. Дадаць белае віно, выпарыць.
Дадаць рыбны булён, выпарыць. Уліць сліўкі, памешваючы, давесці да
загусцення. Сушоныя памідоры нарэзаць і таксама дадаць у соус.
Памешваючы, рыхтаваць яшчэ 3 хвіліны. Зняць з агню, прапусціць
праз блендэр. Гарошак адварыць да гатовасці, змясціць у блендэр,
прыгатаваць пюрэ і апырскаць яго сокам цытрыны. Крэветкі адварыць
да гатовасці, ачысціць. Паляндвіцу трэскі пасаліць, паперчыць. На
разагрэтую патэльню ўліць аліўкавы алей, трэску абсмажваць 10
хвілін. На талерку выкласці пюрэ з гарошку, зверху трэску і на яе -
крэветку. Упрыгожыць страву сушоным памідорам, пёрамі цыбулі і
памідорам чэры, вакол паліць соусам.
|