- 800 г рыбы
- 4 цыбуліны
- 4 буйныя морквы
- 150 г таматавай пасты
- 240 г сланечнікавага алею
- 6-7 лаўровага ліста
- 10-15 гарошын перцу
- 3 ст. лыжкі сечанага кропу
- 3 ст. л. сечанай зеляніны пятрушкі
- 1/2 галоўкі часныку
- 1 ст. л. цукру
- соль - па густу
Рыбу ачысціць ад костак, нарэзаць на порцыі. Цыбулю і моркву
дробна пасекчы, перамяшаць. На дно рондаля пакласці кавалачкі
рыбы, на іх - цыбулю з морквай і 2-3 лаўровых ліста, затым ізноў
пакласці кавалачкі рыбы, а на іх - цыбулю з морквай і лаўровы ліст.
Такім чынам паскладаць усю рыбу. Кожны пласт гародніны пасыпаць
цукровым пяском, перцам і соллю. Заліць усё маслам і таматам,
разведзеным да кансістэнцыі вадкай смятаны. Накрыць вечкам і
давесці да кіпення. Затым зняць вечка і тушыць рыбу на невялікім
агні. Калі сок у рондалі пачне выкіпаць, трэба сачыць за тым, каб
рыба не падгарэла. Лепш за ўсё зменшыць агонь і пакласці пад
рондаль падстаўку. Калі ўвесь сок выкіпіць і застанецца адно
чырвонае масла, асцярожна выкласці рыбу ў глыбокую талерку,
заліць соусам з карэннямі, перамяшанымі з расцёртым часныком і
сечанай зелянінай. Падаваць рыбу гарачай. Гарнір - рассыпісты рыс.
|