-1 кг трэскі,
-2 небуйных цыбуліны,
-1 зубчык часныку,
-палоўка цытрыны,
-1 ст. лыжка мукі,
-3 г. лыжачкі гарэлкі,
-4 ст. лыжкі соевага соусу,
-5 ст. лыжкі алею,
-перац,
-соль,
-зеляніна для ўпрыгожвання
Трэску прамыць, выдаліць косткі плаўніка, зрэзаўшы частку скуры і
мяса з хрыбта, няроўныя часткі брушка зрэзаць, рыбу вытрыбушыць,
прамыць і абсушыць. Цыбулю і часнык ачысціць, прапусціць праз
мясасечку, дадаць соль, гарэлку, соевы соус, перац, усё перамяшаць
і абшмараваць гэтай сумессю трэску знадворку і знутры. Пакінуць на
30 хвілін. Затым запаніраваць у муце і абсмажыць у разагрэтым да
160 °С масле абапал да утварэння залацістай скарыначкі. Падаць з
лустачкамі цытрыну. Аформіць зелянінай.
|