-500 г паляндвіцы трэскі,
-1 сырое яйка,
-мука,
-паніровачныя сухары,
-алей,
-300 г вычышчаных памідораў,
-1 лаўровы ліст,
-1 слоік кансерваванай фасолі,
- 50 г сметанкавага масла,
- 50 г аліўкавага алею,
-чорны молаты перац,
-соль.
Разагрэць на патэльні аліўкавы алей і 25 г сметанкавага масла,
пакласці памідоры, прапушчаныя праз сіта, лаўровы ліст. Фасоль
працадзіць, прамыць у праточнай вадзе і адварыць за 5 хвілін,
пасаліўшы і паперчыўшы, змяшаць з памідорамі. Соус перакласці
ў іншы посуд. Трэску падзяліць на роўныя кавалачкі, прамыць,
прасушыць, злёгку абкачаць у муце, ва ўзбітым яйку і паніровачных
сухарах, падсмажыць у алеі да залацістага адцення, раскласці на
блясе, злёгку змазанай алеем, у адзін пласт, паліць соусам з фасоллю,
пакласці шматкі сметанкавага масла і змясціць у гарачую духоўку на
10 хвілін. Падаваць у гарачым выглядзе.
|