(на 4 порцыі)
- 1 цыбуліна
- 150 г паніровачных сухароў
- 2 ст. л. сечанай зеляніны
- 4 ст. л. мяккага маргарыну ці сметанкавага масла
- 4 паляндвіцы трэскі (па 200 г)
- 200 мл слівак
- 125 мл гародніннага булёна
- 2 ст. л. гарчыцы
- 2 г. л. крухмалу
- 1/2 пучка эстрагону
- 1 г. л. цытрынавага соку
- 500 г цукіні
Рэпчатую цыбулю ачысціць і нарэзаць дробнымі кубікамі. Перамяшаць
з паніровачнымі сухарамі, зелянінай і 3 ст. лыжкамі мяккага маргарыну
ці масла. Рыбу вымыць, абсушыць, пасаліць і паперчыць. Змяшаць
сліўкі, булён і гарчыцу, давесці да кіпення. Крухмал размяшаць
у вадзе, дадаць у соус і, памешваючы, давесці да кіпення. Эстрагон
вымыць, атрэсці ад кропель, пасекчы і дадаць у соус. Заправіць
цытрынавым сокам, соллю і молатым чорным перцам. Нагрэць
духоўку да 200 градусаў. Цукіні вымыць, ачысціць і нарэзаць
кружочкамі. Выкласці ў форму для запяканкі і заліць соусам.
У соус пакласці рыбу і размеркаваць на ёй сумесь зеляніны з
паніровачнымі сухарамі. Вышмараваць рэшткамі маргарыну.
Запякаць у духоўцы на працягу 25-30 хвілін да залацістай
скарыначкі. Падаць рыбу з соусам і цукіні.
|