(на 4 порцыі)
- 700 г паляндвіцы трэскі
-1 корань фенхеля
- 2 чырвоныя цыбуліны
- 2 зубчыка часныку
- 1 цытрына
- 1/2 г. л. насення каляндры
- 1/2 г. л. зерняў белага перцу
- 1-2 зерня духмянага перцу
- 1 струк сушонага перцу чылі
- 2 лаўровых ліста
- 1/4 л сухога белага віна
- сок 1 цытрыны
- 8 ст. л. аліўкавага алею
- соль
- свежазмелены белы перац
- жменька мукі
- алей - 1 г. л. мёда
- 1 поўная жменя лісточкаў каляндры
- 1 невялікі свежы агурок
- 1/4 качана салаты радзічыё
Філе трэскі вымыць халоднай вадой, абсушыць і нарэзаць лустачкамі
шырынёй 2 см. Пачысціць фенхель, ачысціць цыбулю і часнык.
Нарэзаць фенхель і цыбулю тонкімі лустачкамі, а часнык - саломкай.
Вымыць гарачай вадой цытрыну, абсушыць яе, нарэзаць спачатку
кружкамі, затым кожны кружок разрэзаць напалову. Усе падрыхтаваныя
прадукты пакласці ў міску. Растаўчы ў ступцы насенне каляндры,
зерне белага і духмянага перцу, змяшаць з лаўровым лістом, віном,
цытрынавым сокам і аліўкавым алеем. Атрыманым марынадам заліць
рыбу і гародніну. Накрыць вечкам і пакінуць на 2-3 гадзіны (час ад
часу асцярожна змешваць). Выняць і старанна абсушыць рыбу.
Выняць таксама лустачкі цытрыны і лаўровы ліст і часова адкласці.
Адкінуць на сіта гародніну, вадкасць сабраць. Рыбу з усіх бакоў
злёгку пасаліць, паперчыць і пасыпаць мукой. Разагрэць на патэльні
трохі алею і за 2-3 хвіліны абсмажыць у ім з усіх бакоў рыбу.
Лустачкі выняць і пакласці ў неглыбокую міску. На тым жа тлушчы
злёгку абсмажыць гародніну, не даводзячы яе да поўнай гатовасці.
Уліўшы марынад, закіпяціць і варыць 2 хвіліны. Заправіць мёдам,
соллю і перцам. Рыбу заліць гарачым марынадам. Лісточкі каляндры
вымыць халоднай вадой, абсушыць і пакласці ў марынад. Даць
настою астыць. Перад падачай стравы на стол пачысціць радзічыё
і ачысціць агурок. І тое і іншае нарэзаць вельмі тонкімі палоскамі і
пасыпаць імі рыбу. Дадаць лустачкі цытрыны і лаўровае лісце.
Рыба падаецца ў марынадзе.
|