
для рыбы:
- 4 паляндвіцы свежамарожанай трэскі (па 120 г)
- соль
- свежазмелены белы перац
- топленае масла
- жменька мукі
для пасты з базіліка:
- 40 г лісця базіліка
- 20 г лісця пятрушкі
- 50 г смятаны
- 100 г размякчанага сметанкавага масла
- 4 ст. л. цёртых белых сухарыкаў
- соль
- свежазмелены белы перац
- цытрынавы сок
- кайенскі перац
для гарніру:
- 4 памідора
- соль
- свежазмелены белы перац
- воцат бальзаміко
- аліўкавы алей
- дробныя лісточкі базіліка
Філе трэскі размарозіць (у халадзільніку ці пры пакаёвай тэмпературы).
Для пасты вымыць халоднай вадой базілік і пятрушку, абсушыць іх і
здрабніць у блендэры разам са смятанай да кансістэнцыі пюрэ,
дадаючы пры гэтым кавалачкі сметанкавага масла. Перамяшаць
усё з цёртымі сухарыкамі і заправіць соллю, перцам, цытрынавым
сокам і кайенскім перцам. Нагрэць грыль духоўкі. Паляндвіцу трэскі
абсушыць, пасаліць і паперчыць. На паляндвіцу з аднаго боку
пакласці пласт пасты. Разагрэць у гарачатрывалай патэльні вялікую
колькасць топленага масла. Рыбу бокам без пасты памачыць у муку
і падсмажыць у топленым масле. Паставіць патэльню ў духоўку і
запякаць рыбу 5-6 хвілін. Памідоры вымыць, абсушыць і нарэзаць
тонкімі кружкамі. Выкласці імі дно талеркі, пасаліць, паперчыць, паліць
воцатам і аліўкавым алеем. Вымыць халоднай вадой лісточкі базіліка
і старанна абсушыць іх. Трэску з патэльні перакласці на папяровы
ручнік і даць тлушчу сцячы. Затым пакласці на памідоры і пасыпаць
лісточкамі базіліка.

|