
(на 2-3 порцыі)
- гароднінны булён магі - 1 шт.
- паляндвіца трэскі - 500 г
- смятана - 120 г
- хрэн цёрты - 6 г. л.`
- мука - 1 cт. л.
- сметанкавае масла - 2 cт. л.
- алей - 1 cт. л.
Прыгатаваць 0,5 л гародніннага булёна магі. Паляндвіцу трэскі
нарэзаць на 6 парцыённых кавалачкаў і паскладаць у змазаны маслам
сатэйнік (ці шырокі рондаль). Па-над кожным кавалачкам паляндвіцы
выкласці па 1 г. лыжцы цёртага хрэна. Асцярожна ўліць па сценцы
сатэйніка гароднінны булён магі і тушыць на павольным агні на працягу
30 хвілін. У асобны посуд зліць булён, пакінуты пасля тушэння рыбы,
астудзіць і змяшаць са смятанай. Муку абсмажыць на патэльні з
разагрэтым сметанкавым маслам да залацістага колеру, развесці
булёнам і смятанай, старанна перамяшаць. Заліць рыбу соусам і
выгрэць яшчэ 15-20 хвілін. Падаваць трэску з адваранай бульбай
ці бульбяным пюрэ магі, паліць соусам, у якім яна тушылася.

|