Рыбу апрацаваць, разрэзаць уздоўж хрыбта на дзве часткі і выдаліць
косткі. Кожную частку разрэзаць на кавалкі, пасаліць, абкачаць у муце,
абсмажыць у моцна разагрэтым тлушчы абапал. Абсмажаныя кавалкі
скласці ў рондаль, уліць шклянку вады і тушыць на малым агні 20-25
хвілін. Хрэн ачысціць, вымыць, нацерці на дробнай тарцы, пакласці ў
рондаль з рыбай, пад канец тушэння ўліць шклянку смятаны, заправіць
па густу соллю, цукрам, воцатам ці цытрынавай кіслатой і тушыць
некалькі хвілін. Пакласці гатовую рыбу на талерку і ўпрыгожыць
зелянінай.
|