(на 4 порцыі)
- 100 г зялёнай фасолі
- па 1 струку чырвонага і жоўтага балгарскага перцу
- 3 сцябла зялёнай цыбулі
- 20 г свежага імбіра
- 3 зубчыка часныку
- 400 г паляндвіцы трэскі
- 2 г. л. крухмалу
- 3 ст. л. сухога хераса
- 100 г працёртых таматаў
- 1 ст. л. карычневага цукру
- 2 ст. л. рысавага воцату
- 100 мл соевага масла
Фасоль адварыць у падсоленай вадзе (3-5 хвілін). Нарэзаць
гародніну: перац - ромбамі, цыбулю - кольцамі. Імбір і часнык
ачысціць і здрабніць. Паляндвіцу трэскі спаласнуць пад бруёй
вады, папрамакаць сурвэткай і нарэзаць палоскамі. Развесці
2 г. лыжкі крухмалу ў 1 ст. лыжцы халоднай вады і 1 ст. лыжцы
хераса. Дадаць кавалачкі рыбы і перамяшаць. Змяшаць працёртыя
памідоры з воцатам, віном і 4 ст. лыжкамі вады. Дадаць цукар,
крухмал і соевы соус. Узбіць відэльцам. Порцыямі абсмажваць
трэску ў кіпячым алеі да залацістай скарыначкі. Зняць з патэльні і
пакласці на папяровую сурвэтку, каб сцёк тлушч. Паставіць
у цёплае месца, каб рыба не астыла. Наліць вельмі тонкі
пласт масла на патэльню і 4 хвіліны абсмажваць, памешваючы,
перац, цыбулю, імбір і часнык. Дадаць фасоль і таматавы соус,
патушыць 2 хвіліны. Пасаліць гародніну і раскласці з кавалачкамі
трэскі на талеркі.
|