- 90 г рыбы
- 80 г кнельнай масы
- 30 г грыбоў
- 2 шт. ракавых шыек
- 150 г гарніру
- 75 г соусу
Філе рыбы без скуры і костак нарэзаць стужкамі шырынёй 3-4 см
і даўжынёй 20-25 см. Кожную стужку вышмараваць сырой рыбнай
кнельнай масай ці выпусціць яе з папяровай трубачкі. Стужку
згарнуць у рулон. Падрыхтаваную рыбу пакласці ў сатэйнік, зачыніць
прамасленай паперай, наліць трохі булёна і прыпусціць у смажыльнай
шафе. Перад падачай на рыбу пакласці грыбы, ракавыя шыйкі, а ўзбоч
рыбы - адвараную бульбу. Паліць белым соусам з ракавым маслам
ці соусам каперсы, Гэтак жа можна прыгатаваць судака.
|