
-500 г паляндвіцы трэскі,
-сок 0,5 цытрыны,
-75 г вэнджанага сала,
-2 вялікія цыбуліны,
-2 зубчыка часныку,
-2 ст. лыжкі паніровачных сухароў,
-425 г кансерваваных вычышчаных памідораў,
-1 г. лыжка папрыкі,
-соль,
-молаты чорны перац,
-пятрушка.
Рыбную паляндвіцу паліць цытрынавым сокам, пасаліць і паперчыць.
Вэнджанае сала нарэзаць палоскамі і растапіць на патэльні.
Вычышчаныя цыбулю і зубчыкі часныку дробна нарэзаць і патушыць
на растопленым сале. Дадаць у гэту сумесь дробна нарэзаную
пятрушку і паніровачныя сухары і яшчэ трохі патушыць. Памідоры
адкінуць на друшляк, сок сабраць. Памідоры буйна парэзаць і разам
з таматавым сокам выкласці ў плоскую форму. У соус пакласці
рыбную паляндвіцу, зверху пасыпаць цыбуле -часнычнай сумессю і
перцам. Рыбу запякаць у духоўцы на працягу 20 хвілін. На гарнір
можна падаць гароднінную салату з запраўкай з цытрынавага соку.

|