-150 г рыбы,
-5 г цыбулі,
-5 г пятрушкі,
-5 г морквы,
-30 г грыбоў,
-10 г крабаў,
-150 г гарніру,
-75 г соуса,
-зеляніна
Парцыённыя кавалкі рыбы, нарэзаныя ад паляндвіцы, прыпусціць з
даданнем рэпчатай цыбулі, морквы і пятрушкі. Адвар выкарыстоўваць
для падрыхтоўкі соусу. На гарнір адварыць бульбу. Перад падачай
пакласці на рыбу шампіньёны ці баравікі і кавалачкі крабаў. Паліць
таматавым соусам з гароднінай і пасыпаць зелянінай пятрушкі. Гэтак
жа можна прыгатаваць судака, шчупака, сома, ментуза і асетровую
рыбу.
|