(на 4 порцыі)
- 300 г свежага балгарскага перцу
- 1 зубчык часныку
- 2 ст. л. цытрынавага соку
- 2 ст. л. алею
- 2 ст. л. кедравых арэшкаў
- 4 паляндвіцы трэскі без скуры
- белы перац,
- соль
Балгарскі перац вызваліць ад насення і пладаножкі, нарэзаць тонкімі
палоскамі. Часнык расцерці ў пюрэ, змяшаць з алеем і цытрынавым
сокам. Балгарскі перац заліць атрыманым марынадам і пакінуць на
10 хвілін пры пакаёвай тэмпературы. Вогнетрывалую форму
вышмараваць маслам. Выкласці рыбу, заправіць соллю і перцам.
Балгарскі перац выняць з марынаду, адкінуць на друшляк і даць
злёгку сцячы, а затым раўнамерна размеркаваць па-над рыбай.
Закрыць зверху фальгой, зрабіць некалькі праколаў і запякаць у
духоўцы да гатовасці. Пакуль рыхтуецца рыба, абсмажыць
кедравыя арэхі ў сухой патэльні без масла на сярэднім агні,
часта падтрасаючы, каб не папрыгаралі. Пасыпаць рыбу арэхамі
перад падачай на стол.
|