-750 г рыбы,
-2 цыбуліны,
-8-10 бульбін,
-3-4 памідора,
-1 ст. лыжка воцату,
-4 ст. лыжкі алею,
-соль,
-молаты чорны перац.
Цыбуліны ачысціць, прамыць, нарэзаць тонкай саломкай,
падсмажыць у масле на патэльні. Падрыхтаваныя і падсоленыя
кавалкі рыбы пакласці на цыбулю. Лустачкамі памідораў накрыць
кавалкі рыбы, падліць 3-4 ст. лыжкі вады, пасыпаць памідоры соллю
і молатым чорным перцам і пакласці вакол рыбы кружочкі смажанай
бульбы. Зверху паліць маслам, накрыць патэльню вечкам і паставіць
у духоўку на 30-40 хвілін. Пры падачы на стол пасыпаць дробна
нарэзанай зелянінай пятрушкі і паліць воцатам. Падаць у гарачым
выглядзе. Такім жа спосабам можна прыгатаваць камбалу, шчупака,
вусача, вугра.
|