(італьянская кухня)
-500 г паляндвіцы трэскі,
-3 цыбуліны,
-150 г маленькіх памідораў,
-8 шт. лаўровага ліста,
-1 пучок пятрушкі,
-6 галінак мяты,
-4 ст. лыжкі белага віннага воцату,
-4 галінкі эстрагону,
-2 зубчыка часныку,
-9 ст. лыжак аліўкавага алею,
-соль,
-молаты чорны перац,
-1 ст. лыжка каперсаў,
-2 струка салодкага перцу,
-2 цукіні.
Рыбу нарэзаць кавалкамі, цыбуліны ачысціць і разрэзаць кожную
на 8 частак. Вымыць памідоры і лаўровае лісце. Насадзіць усё
напераменку на 8 шампураў. Зеляніну, пакінутую цыбулю і часнык
дробна пасекчы. Перамяшаць з каперсамі, воцатам, 4 ст. лыжкамі
аліўкавага алею, соллю і чорным перцам. Салодкі перац і цукіні
нарэзаць кавалкамі. Разагрэць 3 ст. лыжкі алею, патушыць у ім
гародніну на працягу 8 хвілін, пасаліць і паперчыць. Прадукты на
шампурах смажыць 8 хвілін у 2 ст. лыжках алею. Падаваць з
гароднінай і соусам.
|