(на 4 порцыі)
- 500 г паляндвіцы трэскі
- 3 цыбуліны
- 150 г маленькіх памідораў
- 8 шт. лаўровага ліста
- 1 пучок пятрушкі
- 6 галінак мяты
- 4 ст. л. белага віннага воцату
- 4 галінкі эстрагону
- 2 зубчыка часныку
- 9 ст. л. аліўкавага алею
- соль
- перац
- 1 ст. л. каперсаў
- 2 струка салодкага перцу
- 2 цукіні
Рыбу нарэзаць кавалкамі. 2 цыбуліны ачысціць і разрэзаць кожную
на 8 частак. Вымыць памідоры і лаўровае лісце. Насадзіць усё
напераменку на 8 шампураў. Зеляніну, пакінутую цыбулю і часнык
дробна пасекчы. Перамяшаць з каперсамі, воцатам, 4 ст. лыжкамі
аліўкавага алею, соллю і перцам. Перац і цукіні нарэзаць кавалкамі.
Разагрэць 3 ст. лыжкі алею, патушыць у ім гародніну 8 хвілін, пасаліць
і паперчыць. Прадукты на шампурах смажыць 8 хвілін у 2 ст. лыжках
алею. Падаваць з гароднінай і соусам.
|