(на 4 порцыі)
- 400 г бульбы
- соль
- 3 ст. л. сметанкавага масла
- 1 пакецік галандскага соусу
- 2 галінкі эстрагону
- 800 г паляндвіцы трэскі
- 1 ст. л. цытрынавага соку
- трохі мукі
- 1 ст. л. топленага масла
Бульбу ачысціць і разрэзаць напалову. Адварваць у падсоленай вадзе
15 хвілін. Зліць з бульбы ваду і астудзіць яе. Разагрэць у патэльні
сметанкавае масла і падсмажыць у ім бульбу. Прыгатаваць соус
паводле указанняў на пакаванні. Адкласці ў бок некалькі лісточкаў
эстрагону. Пакінутыя дробна пасекчы, падмяшаць да соусу і трохі
патушыць. Вымыць рыбную паляндвіцу, абсушыць яе і паліць
цытрынавым сокам. Пасаліць, паперчыць і абкачаць у муце.
Разагрэць у патэльні топленае масла і падсмажыць у ім рыбу
з кожнага боку па 3 хвіліны. Раскласці рыбу па талерках з соусам
і бульбай. Упрыгожыць пакінутым эстрагонам. З гэтай стравай
добра спалучаецца гароднінны гарнір з морквы, кальрабі і струкоў
цукровага гарошку. Гародніну трэба злёгку бланшаваць, а затым
падсмажыць у невялікай колькасці сметанкавага масла.
|