-400 г кальрабі
- 400 г маладой морквы
-1 сцябло цыбулі-парэі
- 1 цыбуліна
-500 г паляндвіцы трэскі
- сопь
-свежазмелены белы перац
-цытрынавы сок
-дробка мукі
-3 ст. л. алею
-1 ст. л. сметанкавага масла
-1 ст. л. цукровага пяску
-3 ст. л. сухога вермуту
-1-2 ст. л. белага віннага воцату
-200 мл канцэнтраванага гародніннага булёна
-соевы соус
-кайенскі перац
-1/2 пучка зеляніны
Кальрабі і моркву вымыць, ачысціць і разрэзаць: кальрабі - напалову
і затым лустачкамі, моркву нарэзаць саломкай. Цыбулю-парэю
пачысціць, нарэзаць кольцамі, прамыць у сіце і даць вадзе сцячы.
Цыбулю ачысціць, разрэзаць напалову і нарэзаць уздоўж палоскамі.
Нагрэць электрычную духоўку да 60 градусаў. Рыбу вымыць,
абсушыць і нарэзаць папярок валокнаў палоскамі шырынёй каля
4 см. Заправіць соллю, перцам і цытрынавым сокам і пасыпаць мукой,
залішнюю муку стрэсці. Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць у ім
порцыямі з усіх бакоў рыбу на моцным агні да залацістага колеру.
Выняць і паставіць у цёплую духоўку. Растапіць на патэльні
сметанкавае масла. Патушыць у ім кальрабі, моркву і цыбулю.
Падмяшаць цыбулю-парэю і злёгку патушыць. Пасыпаць цукровым
пяском і даць яму растаць. Уліць вермут і воцат, уварыць і затым
уліць булён. Памешваючы, варыць гародніну да паўгатовасці 6-8 хвілін,
падмяшаць рыбу і яшчэ раз добра разагрэць. Заправіць соевым
соусам і кайенскім перцам ці рэзкай пастай. Падаваць, пасыпаўшы
сечанай пятрушкай.
|