(на 4 порцыі)
-4 паляндвіцы трэскі (па 180 г)
-2 cт. л. цытрынавага соку
- 2 зубца часныку
- 75 г масла
- 2 cт. л. каперсаў
- 2 cт. л. рыбнага булёна
- соль,
- белы перац
- перац чорны гарошак
Філе трэскі прамыць халоднай вадой, высушыць. Паліць 1 ст. л.
цытрынавага соку. Ачысціць і здрабніць часнык. Разагрэць на
сярэднім агні на патэльні масла. Падсмажыць, памешваючы,
часнык і каперсы. Паліць усё рыбным булёнам і цытрынавым сокам,
пасаліць, паперчыць. Паляндвіцу таксама пасаліць і паперчыць,
разам з чорным гарошкам падсмажваць па 3 хвіліны з кожнага
боку на сярэднім агні. Падаваць з салатай, бульбай ці ж проста
з белым хлебам. Прыгатаваная такім чынам марская рыба будзе
смачнай. Каб зрабіць страву больш вострай, можна дадаць
свежага здробненага чырвонага перцу чылі ў зажарку.
|