(на 4 порцыі)
- 50 г хлеба грубага памолу
- 1 цытрына
-соль
-перац
- хрэн
- зеляніна кропу і пятрушкі
- 4 кавалка трэскі па 150 г кожны
- 4 марынаваных агурочка
- 150 г нетлустых слівак
Хлеб без скарынкі пакладзіце ў камбайн, змяліце ў хлебную дробку.
Дадайце цытрынавую цэдру. У місцы змяшайце дробку з нарэзанай
пятрушкай, запраўце. У форму выкладзіце рыбу. Запраўце хрэнам,
соллю і перцам. Размяркуеце хлебную сумесь па рыбе, злёгку
ўшчыльніце. Запякайце на рашотцы грылю 15-20 хвілін. Для соусу:
нарэжце агурочкі, змяшайце са сліўкамі. Дадайце па 1 ст. лыжцы
зеляніны пятрушкі і кропу і 2 ст. лыжкі соку цытрыны. Перамяшайце.
Падавайце рыбу з соусам тартар, долькамі цытрыны і лісцем зеляніны.
|