- 500 г трэскі
- 500 г памідораў
- 125 г алею
- 50 г мукі
- 3 дробкі перцу
- 2 г. л. нарэзанай пятрушкі
- 1 зубчык часныку
Нарэзаную кавалкамі трэску абкачаць у муце і абсмажыць на алеі.
Рыбу выкласці ў талерку, а ў патэльню з алеем, пакінутым пасля
абсмажвання рыбы, пакласці вычышчаныя ад скуркі і буйна
нарэзаныя памідоры. Калі таматы абсмажацца, дадаць соль,
перац, пятрушку і, па жаданні, дольку вычышчанага і раздушанага
часныку. Абсмажыць усё разам на працягу некалькіх секунд
і выліць на рыбу.
|