(на 4 порцыі)
- 2 бурака
- 400 г каранёвай салеры
- 1 пучок зялёнай цыбулі
- 5 ст. л. аліўкавага алею
- 1 г. л. гарчычнага насення
- 6 ст. л. гародніннага булёна
- перац
- 4 паляндвіцы трэскі
- 2 ст. л. мукі
- 2 ст. л. свежанацертага хрэна
- 2 ст. л. сметанкавага масла
- 3 ст. л. сечанай пятрушкі
-4 ст. л. паніровачных сухароў
Вымыць бурак і адварваць яго ў вадзе 45-50 хвілін. Салеру вымыць,
ачысціць і нарэзаць дробнымі кубікамі. Адварваць у падсоленай вадзе
каля 5 хвілін. Зялёную цыбулю пачысціць, вымыць і нарэзаць кольцамі.
Абліць халоднай вадой бурак, ачысціць яго і нарэзаць дробнымі
кубікамі. Разагрэць 2 ст. лыжкі аліўкавага алею. Патушыць у ім салеру
і зялёную цыбулю. Дадаць гарчычнае насенне, булён, бурак і
разагрэць. Пасаліць, паперчыць і паставіць ў цёплае месца. Вымыць
і абсушыць паляндвіцу трэскі. Пасаліць, паперчыць і злёгку пасыпаць
мукой. Разагрэць у патэльні 3 ст. лыжкі аліўкавага алею. Абсмажыць
у ім паляндвіцы рыбы абапал і выкласці на бляху, высланую паперай
для выпякання. Перамяшаць пятрушку, хрэн, паніровачныя сухары
і мяккае сметанкавае масла. Нашмараваць сумессю рыбу і запякаць
у грылі да залацістага колеру. Раскласці рыбу з гароднінай па
талерках. Па жаданні ўпрыгожыць пятрушкай і цытрынай. Можна
падаваць з рассыпістым рысам ці адваранай бульбай.
|