(на 4 порцыі)
- 1 цыбуліна
- 1 зубчык часныку
- 250 г струкоў гарошку
- 2 струка чырвонага салодкага перцу
- 500 г трэскі
- 1-2 ст. л. цытрынавага соку
- соль
- молаты чорны перац
- 2 ст. л. сланечнікавага алею
- 50 мл белага віна
- 2 пакуначка рысу хуткай падрыхтоўкі (па 250 г)
- 1 дробка молатага шафрана
- 1/2 пучка пятрушкі
Рэпчатую цыбулю і часнык ачысціць і нарэзаць дробнымі кубікамі.
Гародніну вымыць. У струкоў гарошку зрэзаць кончыкі, салодкі
перац разрэзаць напалову, ачысціць і нарэзаць палоскамі. Рыбу
вымыць, абсушыць і разрэзаць на кавалачкі. Апырскаць
цытрынавым сокам, пасаліць і паперчыць. На патэльні разагрэць
алей і 4 хвіліны смажыць у ім рыбу, затым выкласці і адставіць
у бок. У пакінуты тлушч пакласці гародніну і злёгку патушыць.
Уліць віно, накрыць вечкам і тушыць 5 хвілін. У апошнія 2 хвіліны
дадаць рыс і разагрэць. Пасаліць, паперчыць і заправіць шафранам.
Пятрушку вымыць і пасекчы. Рыбу выкласці на шафранавы рыс,
злёгку разагрэць і, пасыпаўшы пятрушкай, падаць на стол
прама ў патэльні.
|