(на 4 порцыі)
- 600 г паляндвіцы трэскі
- соль
- 2 ст. л. цытрынавага соку
- 200 г морквы
- 1 сцябло зялёнай цыбулі
- 200 г рысу
- 1 ст. л. сметанкавага масла
- 250 г замарожанага гарошку
- 1/2 пучка кропу
- перац
- 100 г смятаны
- 500 мл гародніннага булёна
- 1 дробка молатага чырвонага перцу
- долькі цытрыны
- кроп
Філе рыбы вымыць і абсушыць. Разрэзаць на 8 лустачак. Паліць
цытрынавым сокам і пасаліць. Моркву і зялёную цыбулю пачысціць
і нарэзаць. Патушыць у масле зялёную цыбулю і рыс. Дадаць моркву,
гарошак і заправіць. Уліць булён і ўскіпяціць. Накрыць і варыць 10
хвілін. Выкласці на рыс рыбу, накрыць і тушыць яшчэ 10 хвілін.
Кроп пасекчы. Паліць рыбу смятанай і пасыпаць чырвоным перцам
і кропам. Раскласці па талерках і ўпрыгожыць цытрынай і кропам.
|