(на 4 порцыі)
- 2 зубчыка часныку
- 1 кавалак імбіра
- 1 пучок зялёнай цыбулі
- 1 струк вострага перцу
- 150 г грыбоў
- 250 г рысавай локшыны
- 2 ст. л. сечанага міндаля
- 400 г паляндвіцы трэскі
- 3 ст. л. сланечнікавага алею
- 2 ст. л. сухога хераса
- 2 ст. л. соевага соусу
Часнык і імбір пасекчы. Перац вымыць. Грыбы нарэзаць лустачкамі.
Зялёную цыбулю нарэзаць. Прыгатаваць рысавую локшыну паводле
указанняў на пакаванні. Рыбу нарэзаць лустачкамі. Падсмажыць
міндаль у 1 ст. лыжцы сланечнікавага алею і выняць. Пакласці ў яго
рыбу, абсмажыць і выняць. Памешваючы, абсмажыць у 2 ст. лыжках
сланечнікавага алею часнык, імбір, востры перац, грыбы і цыбулю.
Дадаць локшыну, міндаль, кунжутнае масла, соевы соус, херас і рыбу
і смажыць яшчэ 2 хвіліны. Заправіць і пасыпаць каляндрай.
|