
(на 4 порцыі)
- 1 цыбуліна
- 2 зубчыка часныку
- 500 г таматаў
- 200 г шампіньёнаў
- 4 паляндвіцы трэскі (па 150 г)
- 2 ст. л. цытрынавага соку
- соль
-молаты чорны перац
- 2 г. л. алею
- 1 г. л. сечанай мацярдушкі
- 150 г смятаны
- трохі базіліка для ўпрыгожвання
Ачысціць цыбулю і часнык. Таматы вымыць, шампіньёны працерці
вільготнай сурвэткай і пачысціць. Нарэзаць таматы, цыбулю і
часнык дробнымі кубікамі, а грыбы - кружочкамі. Нагрэць духоўку
да 200 градусаў. Вымыць і абсушыць рыбную паляндвіцу. Паліць
цытрынавым сокам, пасаліць і паперчыць. Разагрэць у патэльні алей
і патушыць у ім цыбулю, часнык і мацярдушку. Дадаць таматы і грыбы
і, памешваючы, тушыць каля 2 хвілін. Пасаліць і паперчыць гародніну
і выкласці ў форму для запекання. Нашмараваць смятанай паляндвіцы
рыбы і пакласці яе на гародніну. Накрыць фальгой і запякаць у
духоўцы каля 20 хвілін. Упрыгожыць лісточкамі базіліка.

|