-120 г рыбы,
-10 г гародніны,
-спецый для рэзкага адвара,
-15 г масла топленага,
-20 г цыбулі,
-6 г сыра,
-150 г бульбы,
-125 г соуса,
-перац
Дно змазанай маслам патэльні выкласці лустачкамі варанай бульбы
ці бульбяным пюрэ, а на яго пакласці звараныя ў рэзкім адвары
парцыённыя кавалкі трэскі. Прыгатаваць вадкі малочны соус,
дадаць у яго сечаную пасераваную цыбулю, праварыць і давесці
да густу. Заліць соусам прыпушчаную рыбу, пасыпаць сырам,
апырскаць маслам і запекчы. Падаць на патэльні.
|