-120 г рыбы,
-6 г мукі,
-15 г масла топленага,
-50 г грыбоў,
-6 г сыра,
-125 г соуса,
-зеляніна
Свежыя баравікі ці смаржкі адварыць, нарэзаць небуйнымі кавалачкамі
і падсмажыць на масле. Нарэзаць ад паляндвіцы парцыённыя кавалкі
рыбы, запаніраваць іх у муце, падсмажыць, перакласці на патэльню;
вакол рыбы раскласці падсмажаныя грыбы, заліць сметанкавым
соусам, пасыпаць цёртым сырам, апырскаць маслам і запекчы.
Гатовую рыбу пасыпаць нарэзаным кропам ці зелянінай пятрушкі.
Гэтак жа можна прыгатаваць судака, шчупака, сома, ментуза.
|