(на 4 порцыі)
-400 г вэнджанай трэскі (пікшы)
- 1 цыбуля-парэя
-пучок пятрушкі
- 6 ст. л. слівак тлустасцю 33%
- 2 сярэднія бульбіны
- соль
-чорны перац
З рыбы акуратна зняць скуру, паляндвіцу парэзаць кубікамі. Парэю
ачысціць і тонка парэзаць. Пятрушку прамыць, абсушыць і здрабніць.
Бульбу вымыць і, не счышчаючы лупіны, нарэзаць тонкімі кружкамі.
На дне формы для мікрахвалевай печы раскласці кавалачкі трэскі,
парэю і пятрушку. Паліць паловай слівак і 5 ст. л. вады. Зверху
паскласці кружочкі бульбы і заліць пакінутымі сліўкамі. Заправіць
невялікай колькасцю солі і шчодрай порцыяй чорнага перцу. Накрыць
форму харчовай плёнкай і пракалоць яе ў некалькіх месцах.
Рыхтаваць у мікрахвалевай печы ў моцным рэжыме, пакуль
вадкасць не пачне тапырыцца, а бульба не стане мяккай:
8-10 хвілін. Зняць плёнку, паставіць форму пад разагрэты грыль
на 2 хвіліны, каб бульба падрумянілася. Падаваць на стол
у той жа форме.
|