- 500 г паляндвіцы трэскі
- 50 г сметанкавага масла
- 2 яйкі
- 0,5 шклянкі малака
- 50 г сыра
- зеляніна
- соль
- перац
Рыбу парэзаць на кавалкі (па 2-3 на порцыю), сварыць у рондалі.
Пакуль яна варыцца, змяшаць малако і яйкі, нацерці сыр на тарцы,
прыгатаваць зеляніну, дробна пасекчы. Парцыённыя збанкі (калі іх
няма, страву можна прыгатаваць у жароўні), вышмараваць маслам,
рыбу пакласці на дно, пасыпаць цёртым сырам, заліць прыгатаванай
сумессю (малака і яйка), зверху пасыпаць зелянінай і паставіць у
духоўку. Гатовую рыбу падаць у збанках ці на жароўні.
|