-2 трэскі,
-2 цыбуліны,
-2 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі,
-3 сталовыя лыжкі алею,
-2 сталовыя лыжкі цёртага сыра,
-1 шклянка грачаных круп,
-3 сталовыя лыжкі сметанкавага масла,
-1 шклянка таматавага соусу,
-соль,
-перац.
Трэску (камбалу ці карпа) апрацаваць, дробную рыбу пакінуць цэлай,
а буйную нарэзаць на кавалкі. Пасаліць, паперчыць, абкачаць у муце
і абсмажыць абапал. Грачаную кашу пакласці ў змазаную тлушчам
патэльню, пасярэдзіне зрабіць паглыбленне, туды пакласці
падсмажаную рыбу і зверху - абсмажаную цыбулю. Усё заліць
таматавым соусам, пасыпаць цёртым сырам, зверху пакласці
кавалачкі сметанкавага масла і запякаць у духоўцы на працягу
30 хвілін.
|