-1 кг трэскі небуйнай,
-2 шклянкі малака,
-2-3 кіслых яблыка,
-5 г. лыжак соевага алею,
-1 ст. лыжка зеляніны пятрушкі,
-соль.
Трэску ачысціць, прамыць, выдаліць хрыбетнік і косці, замачыць у
малацэ на 30 хвілін, абсушыць, пасаліць, нафаршаваць вычышчанымі
і нарэзанымі на долькі яблыкамі, апырскаць соевым алеем, абгарнуць
алюмініевай фальгой і паставіць у духоўку на 20-25 хвілін. Падчас
запекання фальгу перыядычна апырскваць вадой, каб рыба не
папрыгарала. Перад падачай на стол пасыпаць нарэзанай зелянінай
пятрушкі. На гарнір падаваць адвараную бульбу і салаты з сырой
гародніны.
|